Дарагія сябры!

Мы рады вітаць вас на старонках нашага сайта

Установа адукацыі "Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж" - адна з вядучых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы спецыялістаў для сельскагаспадарчай галіны, са сваімі багатымі традыцыямі, гісторыяй.

Навучальнай установай пройдзены шлях станаўлення, развіцця і ўдасканалення. За перыяд дзейнасці падрыхтавана амаль 25 тысяч спецыялістаў па розных спецыяльнасцях тэхналагічнага і тэхнічнага профіляў. Сярод выпускнікоў каледжа дактары і кандыдаты навук, генералы і афіцэры, педагогі і даследчыкі, кіраўнікі і спецыялісты органаў кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый.

Галоўнай мэтай навучальнай установы з'яўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных, канкурэнтназдольных спецыялістаў, якасная адукацыя кожнага навучэнца, выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй дзяржавы, дастойнга павагі члена грамадства.

У каледжы вядзецца падрыхтоўка на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі як на бюджэтнай так і на платнай асновах па наступных спецыяльнасцях: 2-74 02 01 "Аграномія", 2-74 06 01 "Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці", 2-74 06 31 "Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці", 2-74 01 32 "Упраўленне ў аграпрамысловым комплексе". Навучанне арганізавана на трох аддзяленнях.

У працэсе вучобы навучэнцы могуць атрымаць наступныя рабочыя прафесіі: кладаўшчык, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, вадзіцель аўтамабіля, слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, электраманцёр.

Навучэнцы каледжа штогод дабіваюцца дастойных вынікаў у розных конкурсах і алімпіядах. Пра гэта можна даведацца са старонак сайта.

У нас створаны ўсе ўмовы для вучобы, побыту, развіцця і адпачынку навучэнцаў. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове ёсць два навучальныя корпусы, корпус практычных заняткаў з майстэрнямі, лабараторна-практычны корпус, бібліятэка з чытальнай залай на 50 месцаў, дзве спартыўныя залы, трэнажорныя залы, клуб з актавай залай на 420 месцаў, сталовая на 160 месцаў, 4 інтэрнаты з агульнай колькасцю месцаў для пражывання - 747, цяпліца, аўтадром, навучальны палігон, вучэбна-доследны ўчастак, гаражы, складскія і дапаможныя памяшканні. Абсталявана дастатковая колькасць кабінетаў і лабараторый з абнаўляемай вучэбна-матэрыяльнай базай і комплексным метадычным забеспячэннем.

Вялікая ўвага надаецца развіццю здольнасцяў навучэнцаў у аб'яднаннях па інтарэсах: гуртках і секцыях. У каледжы ўкаранёна і падтрымліваецца ў рабочым стане сістэма менеджменту якасці прымяняльна да праектавання і аказання паслуг па падрыхтоўцы спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, правядзенню выхаваўчай работы. Атрыманы сертыфікат на адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 у нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

Выпускнікі нашай установы маюць магчымасць прадоўжыць навучанне па бесперапыннай інтэграванай сістэме прафесійнага навучання па сумежных спецыяльнасцях у наступных ВНУ Рэспублікі Беларусь: Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.А. Сухога.

Чакаем вас у нашай навучальнай установе. Упэўненыя: тут вам будзе цікава і камфортна. Мы адкрыты для дыялогу і зносін.


 

 

    УО «Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины» elektrotransbaa

1