- Главная
- Защита персональных данных
- Учащимся
- Методическая работа
- Нормативно-правовая база
- Идеология и воспитание
- Профессиональная суббота
- Родителям
- Социально-педагогическая поддержка обучающихся и оказание им психологической помощи
- Борьба с коррупцией
- Патриотическое воспитание
- Энциклопедия безопасности
- STOP наркотик
- Подросток и закон
- Библиотека
- Способы оплаты
- Стоимость обучения
- Общежития
- Центр поддержки предпринимательства
- Электронные обращения
- Профсоюз
- Вакансии
- Обучение в рамках международных договоров
“Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Мінулы тыдзень быў прысвечаны роднай мове. З гэтай нагоды ў нашым каледжы адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў.
У рамках Тыдня роднай мовы бібліятэкарам Міхальчук Л.В. быў падрыхтаваны бібліятэчны дайджэст і кніжная выстава “Майстры слова”, якая прысвечана нашым знакамітым землякам. У файе корпуса №2 дэманстраваліся відэаматэрыялы.
Навучэнцы груп 2-70 і 2-71 наведалі Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма, дзе прайшла інтэлектуальная гульня «Роднае слова». Удзельнікі рашалі арфаграфічныя задачы, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, перакладалі на беларускую мову словы.
Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” в соц. сетцы Instagram выклікала вялікую цікавасць у карыстальнікаў.
Выкладчык Кісялевіч С.В. прадэманстравала навучэнцам 1-га курса прэзентацыю прысвечаную мове, на якой размаўляем мы з вамі мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая “Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару”.
Конкурс пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю» таксама праводзіўся сярод навучэнцаў 1 курса з мэтай выхавання павагі да роднай мовы, засваення культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей, павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы.
У пятніцу стартавала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”, на якой прагучалі вершы пра родную мову, Радзіму, пра каханне, створаныя выдатным паэтам нашай зямлі.
Тыдзень завяршыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма бібліяпрыцемкамі "Мой родны кут", якія наведалі навучэнцы і супрацоўнікі каледжа. Распачалося мерапрыемства з паэтычнага акорду “Тры Міколы”; потым усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у беларускай гульні “Спрытныя, кемлівыя, хуткія”, этнаграфічным кешынгу “Невычэрпныя вытокі”; паглядзець прэзентацыю выставы народнай творчасці “Мая любоў, душа і свет” і зазірнуць у музычную гасцёўню “Песні, праспяваныя сэрцам”.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры напрыканцы тыдня выказалі пажаданне ўсім размаўляць на роднай мове, з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусь!